Журналіст назваў Пуціна «слабым лідарам» у жывым эфіры
- 19.12.2024, 14:51
Няёмкае пытанне тычылася магчымай сустрэчы з Трампам.
Што можа прапанаваць абранаму прэзідэнту ЗША Дональду Трампу расейскі дыктатар Пуцін як «больш слабы лідар», спытаў падчас жывой лініі 19 снежня журналіст амерыканскага тэлеканала NBC Кір Хардзі Брэнан-Сіманс.
Карэспандэнт звярнуў увагу, што Пуцін «не змог дабіцца мэт спецыяльнай вайсковай аперацыі».
- Вялікая колькасць расейцаў загінулі, уключаючы генерала, на якога быў учынены замах у Маскве на гэтым тыдні. Лідар падтрыманай вамі Сірыі быў адхілены ад улады. Калі вы сустрэнецеся з прэзідэнтам Трампам, вы будзеце слабейшым лідарам. Што вы зможаце прапанаваць? – спытаў журналіст NBC.
Пуцін адказаў, што «Расея стала мацнейшай за гэты час».