BE RU EN

Літва забараніла беларусам служыць у войску

  • 19.12.2024, 15:12

Забарона таксама распаўсюджваецца на грамадзян КНР і РФ.

Грамадзяне Беларусі, Расеі і Кітая не змогуць служыць ва Узброеных сілах (УС) Літвы і знаходзяцца ў Літоўскім звязе стралкоў (ЛСС). Адпаведныя папраўкі да законаў прыняў 19 снежня літоўскі Сэйм, піша LRT.

Згодна з прынятымі папраўкамі, беларусы, расейцы і кітайцы не будуць прымацца на прафесійную вайсковую службу, на службу ў Добраахвотніцкіх сілах або іншую добраахвотную непастаянную вайсковую службу, а таксама на абавязковую вайскоую службу.

Калі асоба, якая ўжо служыць ва УС, атрымае грамадзянства гэтых краін, яна будзе звольненая са службы.

У лістападзе Узброеныя сілы Літвы паведамілі агенцтву BNS, што ў войску служыць 11 чалавек з грамадзянствам Літвы і Расеі ці Беларусі.

Апошнія навіны