BE RU EN

Пад Маладзечнам лось кінуўся пад маршрутку

  • 19.12.2024, 16:46

Кіроўца пачаў экстранна тармазіць.

Дарожна-транспартнае здарэнне на аўтадарозе Р-28 «Менск-Маладзечна-Нарач» справакаваў лось, які раптам выбег на дарогу перад маршрутным таксі.

Падрабязнасці паведаміла нашаму парталу інспектарка ДПС аддзела ДАІ Маладзечанскага РАУС Анастасія Пашкоўская:

— 17 снежня блізу 17:40 на 51-м кіламетры аўтадарогі Р-28 «Менск-Маладзечна-Нарач» паблізу аўтазаправачнай станцыі «Раснафта Nº8» 41-гадовы кіроўца маршрутнага таксі падчас кіравання аўтамабілем «Peugout Boxer» ажыццяўляў перавозку пасажыраў маршрутам «Чысць-Радашковічы-Менск», рухаючыся ў кірунку Менска, ужыў экстраннае тармажэнне аж да спынення транспартнага сродку. Прычынай стаў лось, які раптоўна выбег на праезную частку.

У выніку пасажырка, 22-гадовая жыхарка Маладзечанскага раёна, упала з сядзення і атрымала цялесныя пашкоджанні. Жанчыну даставілі ў Маладзечанскую ЦРБ, пасля абследавання не шпіталізавалі.

Апошнія навіны