BE RU EN

Швэцыя можа адправіць вайскоўцаў ва Украіну

  • 19.12.2024, 18:04

Краіна таксама разглядае правядзенне вайсковых вучэнняў на ўкраінскай тэрыторыі.

Міністр абароны Швэцыі Пол Ёнсан не выключае, што яго краіна будзе задзейнічаная ў гіпатэтычнай міратворчай місіі ва Украіне.

Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю Kyiv Independent, якое выйшла ў сераду, 18 снежня.

Са слоў Ёнсана, Швэцыя ўжо мае фізічную прысутнасць ва Украіне. Размова ідзе аб агенцтве абаронных закупаў, якое працуе з украінскім урадам над набыццём вайсковага абсталявання.

Міністр абароны Швэцыі дадаў, што краіна таксама разглядае магчымасць правядзення вайсковых вучэнняў на тэрыторыі Украіны.

Апошнія навіны