BE RU EN

У Менску з'явіліся «чаравікаматы»

  • 19.12.2024, 20:53

Туды можна здаць у рамонт ці на хімчыстку абутак.

У Менску паставілі першыя аўтаматы, куды можна здаць у рамонт або на хімчыстку абутак, торбы, заплечнікі, піша Blizko.by.

Адзначаецца, што працуюць яны паводле такога самага прынцыпу, як паштаматы. Калі здаць туды рэчы, яны трапяць у майстэрні «Яліна».

Пакуль у Менску чатыры такія «чаравікаматы»: два ў раёне Арлоўскай, адзін каля 9-га кіламетра і яшчэ адзін у гандлёвым цэнтры Dana Mall каля станцыі метро «Усход».

На сайце кампаніі няма інструкцыі, як працуюць гэтыя аўтаматы, але на саміх шафках пералічана, якія паслугі можна замовіць: рамонт абутку, рамонт торбаў, хімчыстка адзення, парачыстка, азанаванне, рамонт заплечнікаў, хімчыстка абутку, хімчыстка торбаў.

Таксама ёсць невялікая інструкцыя, як здаць рэч у такі аўтамат. Спачатку трэба зарэгістравацца, выбраць паслугу, потым пакласці рэчы ў торбу з пломбай, які ляжыць у шафцы, зацягнуць пломбу, аплаціць у АРІП праз спасылку ў СМС, а калі рэч парамантуюць, прыйсці і забраць яе.

Як адзначае выданне, такія скрыні-локеры-чаравікаматы – карысная рэч, як і любыя іншыя аўтаматы, якія палягчаюць жыхарам карыстанне рознымі паслугамі, аднак было б нядрэнна дадаць магчымасцю аплаты пры атрыманні, і не праз АРІП, а проста прыклаўшы картку.

Апошнія навіны