Кіраўнік ваеннай контрвыведкі ФСБ РФ сышоў у адстаўку
- 19.12.2024, 21:05
Нібыта на ўласнае жаданне.
Генерал-палкоўнік Мікалай Юр'еў сышоў з пасады кіраўніка дэпартамента вайсковай контрвыведкі ФСБ. Пра гэта РБК паведамілі дзве крыніцы ў сілавых установах.
Указ пра зняцце генерала з пасады быў падпісаны ў панядзелак, 16 снежня, расказаў адзін з суразмоўцаў РБК. Паводле ягоных словаў, Юр'еў сышоў на пенсію на ўласнае жаданне.
«Асноўнымі задачамі дэпартамента ваеннай контрвыведкі ФСБ Расеі і органаў бяспекі ў войсках з'яўляюцца спыненне памкненняў замежных выведак да Узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі, здабыванне выведнай інфармацыі пра пагрозы бяспекі, спыненне тэрарыстычнай і дыверсійнай дзейнасці, накіраванай супраць войскаў, а таксама забеспячэнне абароны звестак, якія складаюць дзяржаўную таямніцу, барацьба з арганізаванай злачыннасцю, карупцыяй, незаконным зваротам зброі і наркотыкаў у войсках», – казаў Юр'еў у 2018 годзе ў інтэрв'ю ТАСС.
Ён таксама адзначаў, што асноўная задача аператыўнай групы ваеннай контрвыведкі ў Сірыі – стварэнне бяспекі базы расейскіх ПКС, а інфармацыя, якая здабываецца супрацоўнікамі аператыўнай групы, выкарыстоўваецца камандаваннем пры прыняцці пастановаў аб правядзенні спецыяльных і вайсковых аперацый.