BE RU EN

Шызафрэнічны азарт

  • Аляксандр Няўзораў
  • 2.12.2024, 9:45

За 2025 год Пуцін цалкам падарве РФ.

Так, Пуцін вельмі тупы, але менавіта тым ён і «мілы народу», які таксама не бліскае інтэлектам. Чарговым разам (і зноў «па-вялікаму») крывасмок абрабаваў краіну, вызначыўшы выдаткі на сваё «хараство», на бессэнсоўную вайну ва Украіне.

Фюрэр гуляе! І ні ў чым сабе не адмаўляе. У 2025 годзе амаль 42% бюджэту краіны будуць уляляшчаныя ў генацыд і забойствы. За 160 мільярдаў даляраў будуць «набытыя» разваліны яшчэ дзесяці паселішчаў, якія крыху пазней усё адно давядзецца пакінуць, бо свет ніколі не прызнае «новых межаў РФ».

Зрэшты, астранамічныя сумы, якія крывасмок выпісаў на сваю ўлюбёную забаву, дазволяць яму замагіліць яшчэ некалькі сотняў тысяч расейскіх дурняў, развесці новую гразь, разруху і цалкам абняславіцца.

З улікам «сакрэтных» артыкулаў, гэта будзе прыкладна 50%, калі не больш. Крамлёўскім Вовам рухае яго шызафрэнічны азарт, і яму пляваць на тое, што за 2025 год ён цалкам падарве РФ. Без надзеі на аднаўленне.

Аляксандр Няўзораў, Telegram

Апошнія навіны