На пратэсты выйшаў грузінскі Руставі
- 2.12.2024, 12:59
Мітынгі праходзяць не толькі ў Тбілісі.
У Грузіі ўжо пяты дзень праходзяць акцыі пратэсту, выкліканыя пастановай прарасейскага ўрада замарозіць перамовы аб уступленні краіны ў Еўразвяз.
Масавыя мітынгі праходзяць не толькі ў Тбілісі. Людзі пратэстуюць і ў Руставі.
«Прамысловы горад, які знаходзіцца за 40 км ад сталіцы і лічыцца чацвёртым паводле велічыні ў краіне, ніколі не адрозніваўся пратэстнай актыўнасцю трэці вечар поўны людзьмі на вуліцах. На відэа бачна, што сярод тых, хто сабраўся, вельмі шмат моладзі», — піша блогер Мікалай Леўшыц.