У Грузіі пачаўся студэнцкі страйк
- 2.12.2024, 14:00
Моладзь і выкладчыкі выступаюць за еўрапейскі выбар.
У Грузіі ўжо пяты дзень праходзяць акцыі пратэсту, выкліканыя пастановай прарасейскага ўрада замарозіць перамовы аб уступленні краіны ў Еўразвяз.
Сёння, як паведамляе “Эхо Кавказа”, у краіне пачаўся студэнцкі страйк.
У Батумі студэнты і лектары збіраліся каля дзяржаўнага ўніверсітэта імя Шота Руставелі. Галоўнае патрабаванне пратэстоўцаў “вяртанне Грузіі на еўрапейскі курс".
Студэнты ў Тбілісі праводзяць акцыю пратэсту. Маладыя людзі збіраюцца ля першага корпуса ТГУ, дзе плануюць запатрабаваць ад кіраўніцтва дзяржуніверсітэта спыніць навучальны працэс, а таксама заклікаюць навучэнцаў далучыцца да пратэстаў.