Нямеччына перадасць Украіне танкі, сістэмы СПА і дроны
- 2.12.2024, 15:14
Новы пакет дапамогі.
Нямеччына да канца 2024 года перадасць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі на агульную суму 650 млн еўраў, у які будзе ўключаная сістэма супрацьпаветранай абароны IRIS-T.
Пра гэта 2 снежня заявіў прадстаўнік Мінабароны ФРГ, паведамляе Reuters.
Паводле ягоных слоў, нямецкая вайсковая дапамога, якую даставяць ва Украіну ў снежні, уключае сістэмы супрацьпаветранай абароны IRIS-T, танкі Leopard 1 і ўдарныя беспілотнікі.
«Зіма не за гарамі, таму будзе таксама зімовае абсталяванне, а таксама ручная зброя і сродкі абагрэву», — сказаў прадстаўнік нямецкага вайскова ведамства.
Са слоў чыноўніка, гэтыя пастаўкі афіцыйнаму Кіеву з'яўляюцца часткай пакета вайсковай дапамогі, пра які афіцыйны Бэрлін абвясціў у кастрычніку 2024 года.