Стала вядома, колькі дронаў РФ заляцела ў Беларусь у лістападзе
- 2.12.2024, 21:47
Некаторыя былі збітыя беларускім СПА.
У лістападзе на тэрыторыю Беларусі заляцеў 151 расейскі беспілотнік. Тры з іх былі збітыя беларускім СПА.
Пра гэта паведамляе «Беларускі Гаюн».
Як падлічылі маніторы, у лістападзе сёлета ў паветраную прастору Беларусі зайшлі сама меней 148 расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «Шахед» і тры выведныя дроны невядомага тыпу.
Дроны заходзілі ў паветраную прастору Беларусі 1, 2, 3, 4, 5, 6, 10, 11, 12, 13, 14, 16, 19, 20, 22, 24, 25, 26, 27 і 28 лістапада. Гэта значыць, яны там лёталі 20 дзён з 30.
Таксама вядома, што цягам лістапада зафіксавана, сама меней, тры выпадкі збіцця «Шахедаў» сіламі СПА Беларусі над Мазырскім раёнам. Гэта адбылося 24 лістапада. Інфармацыі пра пашкоджанні або ахвяраў на зямлі ў выніку падзення дронаў не паступала.
Са 151 беспілотніка за месяц:
82 вярнуліся ва Украіну і Расею;
66 зніклі;
3 збітыя беларускім СПА.