Forbes: УСУ зладзілі салдатам КНДР пастка на рацэ Псел
- 20.12.2024, 9:42
Украінскія вайскоўцы здолелі ператварыць Псел у натуральную водную перашкоду.
На мінулым тыдні войска КНДР упершыню ўступіла ў бой з украінскімі абаронцамі. Тады паўночнакарэйцы ў поўны рост на адкрытай мясцовасці пайшлі на пазіцыі УСУ. У выніку гэтая атака скончылася для войска Кіма стратамі амаль 200 вайскоўцаў, што складае 4% ад агульнай колькасці войска КНДР у РФ, піша Forbes.
Атака войска КНДР стала для іх піравай перамогай. У раёне Пляхава 100 украінскіх абаронцаў адбівалі дзве хвалі атакі паўночнакарэйцаў колькасцю да 300 чалавек.
«Паўнокарэйскія салдаты пайшлі на штурм масава ці, дакладней, натоўпам», - паведаміў украінскі журналіст Андрэй Цапліенка.
УСУ адступілі, толькі калі пачалася трэцяя хваля нападу на ўсходзе ад Пляхава. Гэта адступленне ўваходзіла ў планы УСУ, заявілі ў Цэнтры абаронных стратэгій Украіны.
Украінскія сілы адступілі на поўнач ад ракі Псел. На гэтым адцінку фронту рака Псел стала натуральным бар'ерам паміж УСУ і войскам Пуціна - Кіма. Супраціўніку даводзіцца атакаваць пазіцыі УСУ на адкрытай мясцовасці. Больш за тое, яны не ў курсе, дзе менавіта размешчаныя агнявыя пункты ўкраінскіх абаронцаў. І ўсё гэта ім даводзіцца рабіць пад пільным вокам разведвальных дронаў УСУ.
Украінскія сілы, якія знаходзяцца на поўначы і захадзе ад Псела, пастаянна вядуць агонь па супраціўніку, які хоча перасекчы водную перашкоду. Дзясяткі атак за апошнія некалькі дзён закончыліся на далёкіх подступах да ўкраінскай абароны.
Украінскія сілы ўмела выкарыстоўваюць тактыку мясцовасці, але Курскі выступ прапануе мала прасторы для манеўру.