Паблізу базы Паўночнага флоту РФ у Мурманскай вобласці прагрымелі выбухі
- 20.12.2024, 9:56
Побач знаходзіцца вайсковы аэрадром "Севераморск-1".
У Мурманскай вобласці Расеі прагрымелі выбухі ў раёне, дзе размешчаная база Паўночнага флоту РФ.
Пра гэта інфармуе Цензор.НЕТ.
Жыхары Мурманска і размешчанага за 12 км ад яго Севераморска ўвечар у сераду напісалі ў сацсетцы пра два магутныя выбухі, хвалі ад якіх людзі адчулі на адлегласці некалькіх дзясяткаў кіламетраў. Адзін з выбухаў патрапіў на відэа.
Мяркуючы з кадраў, выбух мог адбыцца на адным з аб'ектаў галоўнай вайсковай марской базы Паўночнага флоту РФ.
Нарвежскае выданне The Barents Observer адзначае, што за 13 км ад месца здымкі знаходзіцца вайсковы аэрадром «Севераморск-1», дзе базуюцца знішчальнікі, бамбавікі і эскадрыллі гелікаптэр Ка-27. На адлегласці 11 км знаходзіцца адкрыты склад зброі, а на паўночны захад ад «Североморска-1» размешчана некалькі ўстановак з мабільнымі зенітнымі ракетамі і антэнамі для радыёэлектроннай барацьбы. Акрамя гэтага, паміж Севераморскам і Мурманскам размешчаны закрыты вайсковы аэрадром «Севераморск-2», які ў пачатку 2024 года пачалі аднаўляць.