BE RU EN

Выведка Эстоніі: NАТО павінна стрымліваць Расею на працягу наступных 10-20 гадоў

  • 20.12.2024, 11:16

Каб у яе "не ўзнікла дурных ідэй".

Кіраўнік Эстонскай замежнай выведкі Каўпо Розін заявіў, што NАТО неабходна будзе стрымліваць Расею на працягу наступных 10-20 гадоў.

"Задачай NАТО ў найбліжэйшыя 10-20 гадоў будзе стрымліваць або запалохваць Расею, каб у яе не ўзнікла дурных ідэй падштурхоўваць Захад у вайсковых дачыненнях", - заявіў Разін агенцтву Reuters.

Паводле ягоных слоў, гэта можна выканаць, але Захад павінен ставіцца да праблемы сур'ёзна і інвеставаць у абарону.

Планы NАТО і нацыянальных вайсковых сіл, паводле ягоных слоў, “павінны быць падмацаваныя рэальнымі рэсурсамі, войскамі і боепрыпасамі. Толькі ў гэтым выпадку атрымаецца стрымаць Расею”.

Разін заявіў, што Расея будзе "спрабаваць абмежаваць дзейнасць NАТО, інфраструктуру NАТО і прысутнасць войскаў паблізу Расеі", у тым ліку ў дзяржавах усходняга флангу Альянсу.

Апошнія навіны