РФ коціцца ў інфляцыйную прорву
- 20.12.2024, 19:11
Крэмль пад ціскам алігархаў надумаў гэта не спыняць.
Сёння, 20 снежня, верхавіна Цэнтрабанка РФ сабралася на пасяджэнне, каб абмеркаваць праблемы і тое, як ратаваць перагрэтую вайной эканоміку.
Справа ў тым, што ва ўмовах недахопу працоўнай сілы для вытворчасці тавараў для мірнага жыцця іх стала не ставаць, напрыклад, прадуктаў. Кошты сталі расці, а інфляцыя зашкальваць. З пачатку года ў РФ яна ўжо імкнецца да 10% замест запланаваных Мінфінам 4%, піша dialog.ua.
ЦБ РФ імкнуўся ўтаймаваць гэтую тэндэнцыю з дапамогай павышэння ключавой стаўкі, якая зараз складае 21%. Гэта мінімальны паказчык крэдытавання насельніцтва і бізнэсу банкамі. Кіраўніца Цэнтрабанка Расеі Эльвіра Набіуліна хацела павысіць яе як мінімум да 23%, каб знізіць інфляцыю праз з'яўленне на рынку больш танных грошай. Дарэчы, у ЗША стаўка складае ўвесь год 4%, а ў Расеі з ліпеня паднялася з 16% ужо на 5 пунктаў.
Як пішуць фінансавыя аналітыкі, адмова ад падвышэння стаўкі, пытанне аб якой зноў будзе разгледжанае не раней за люты наступнага года, прывядзе ў Расеі да яшчэ большага падаражання спажывецкіх тавараў.
Як піша выданне The Moscow Times, часова не падвышаць ключавую стаўку на шкоду дабрабыту насельніцтва Пуціна ўгаварылі блізкія яму прамыслоўцы і кіраўнікі карпарацый, якія паспяхова карыстаюцца дзяржаўнымі і прыватнымі крэдытамі.
Адзначым, як на ўчорашняй жывой лініі расейскі дыктатар у адказ на пытанне аб ключавой стаўцы заявіў, што гэта выключна прэрагатыва Цэнтрабанка і ён давярае яго кіраўніцы.