Перапампоўванне нафты па трубаправодзе «Дружба» прыпыненае
- 20.12.2024, 19:41
Праз «тэхнічныя праблемы».
Перапампоўванне нафты па трубаправодзе «Дружба» была спыненае з 19 снежня праз тэхнічныя праблемы.
Крыніцы распавялі, што праблема ў сістэме «Транснафты» была выяўленая на помпавай станцыі Унеча, адной з найбуйнейшых у Цэнтральнай Расеі. Яны дадалі, што пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь і краіны ЕЗ былі парушаныя. Адна з крыніц паведаміла, што праблема можа быць урэгуляваная цягам некалькіх дзён, у той час як іншая мяркуе, што паставак не будзе да канца месяца.
Гэтую інфармацыю дзяржагенцтву БелТА пацвердзілі ў «Белнафтахіме».
«Пастаўкі нафты сапраўды прыпыненыя», - распавялі ў канцэрне.
Нафтаправод «Дружба», які злучае радовішчы РФ з еўрапейскімі НПЗ, па-ранейшаму транспартуе аб'ёмы сыравіны ў Вугоршчыну, Славаччыну і Чэхію, а таксама транзітныя аб'ёмы казахстанскай нафты ў Нямеччыну.
Пастаўкі нафты Urals па «Дружбе» цяпер складаюць амаль 300 000 барэляў на дзень (1,3 мільёна тон за месяц) і застаюцца асноўнай сыравінай для НПЗ кампаніі MOL у Вугоршчыне і Славаччыне.