Аляксей Протас пракаментаваў шайбу, закінутую на вачах у бацькоў
- 21.12.2024, 12:49
Для беларускага форварда ў НХЛ гэта асаблівы момант.
Беларускі нападнік «Вашынгтон Кэпіталз» Аляксей Протас пракаментаваў закінутую шайбу ў браму «Караліны Харыкейнз» у матчы НХЛ (3:1).
– Што для цябе значыла сённяшняя шайба? Напэўна, яна была асаблівай, бо тут твая сям'я.
– Так, момант асаблівы. Сям'я радая за мяне. Мы правялі добрую гульню, пачынаючы са старту. Добрая большасць дала нам імпульс, мы знайшлі свае шанцы, каб вызначыцца – усё выдатна.
– Як ты пасля вяртання ў звяно да Конара Макмайкла і П'ера-Люка Дзюбуа?
– З Майкі я гуляў у мінулым сезоне, і ў нас была пэўная хімія. Гэта разумны хакеіст, хуткі, змагаецца за шайбу. Тое самае магу сказаць пра Дзюбуа. Нашае звяно сёння згуляла добра.
– «Караліна» рабіла вялікі ціск.
– Мы былі гатовыя да гэтага, ведалі, чаго чакаць. Усе прарабілі добрую працу: і атака, і абарона. А брамнік быў побач. Гэта вялікая перамога для каманды.
– Вашы галы з Макмайклам прыйшліся на апошнія хвіліны. Наколькі гэта важна супраць такой каманды, як «Караліна»?
– Вельмі важна. Былі моманты і раней забіць. Гол Конара дазволіў нам павялічыць адрыў, ведалі, што «Караліна» не будзе здавацца, так што гэта была патрэбная шайба.
– Ізноў вярнуліся на пераможны шлях.
– Матч з такой камандай перад сваімі заўзятарамі стаў добрым іспытам для нас. Прарабілі вялікую працу як каманда, наперадзе нас чакаюць яшчэ два вялікія тэсты, трэба быць гатовымі, – адзначыў Протас на прэс-канферэнцыі.
Нагадаем, у гэтым сезоне на рахунку беларуса 32 матчы, у якіх ён набраў 27 (12+15) балаў выніковасці пры паказніку карыснасці «+16».