«Рэгіёны Пуціну няважныя, пляваць ён хацеў на іх»
- 21.12.2024, 16:23
У Расеі не стае сістэм СПА для абароны гарадоў.
У Расеі не стае сістэм супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны для таго, каб прыкрываць уласныя аб'екты і гарады, бо значную колькасць краіна-агрэсар страціла.
Пра гэта паведаміў дырэктар Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі (ЦПД) Андрэй Каваленка.
З ягоных слоў, ключавыя сістэмы СПА сканцэнтраваныя ў Маскве, каля рэзідэнцыі расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, а таксама ў Санкт-Пецярбургу.
«Рэгіёны Пуціну няважныя, пляваць ён хацеў на іх», - адзначыў Каваленка.
21 снежня ў Рэспубліцы Татарстан раздаваліся выбухі. Мясцовыя жыхары заяўлялі аб нападзе дронамі і «працы СПА». Расейскі Telegram-канал Astra пісаў, што ў Казані адзін з БПЛА ўрэзаўся ў элітны 37-павярховы дом. У Сеціве апублікавалі кадры прылёту, на якіх відаць, як дрон улятае ў верхнія паверхі дома, адбываецца выбух і пажар.
Прэс-служба кіраўніка Рэспублікі Татарстан сцвярджае, што ў выніку атакі БПЛА раніцай 21 снежня ў Казані зафіксавана восем прылётаў. Шэсць дронаў нібыта трапіла ў дамы, а адзін - у прамысловы аб'ект.
Мінабароны краіны-агрэсара заяўляе, што СПА «знішчыла» тры беспілотнікі, яшчэ тры былі «прыгнечаныя» сродкамі РЭБ.
Мясцовыя паблікі пісалі, што сама меней два дроны трапілі ў элітны гмах у Казані, яшчэ адзін — у іншую шматпавярхоўку. Маніторынгавыя каналы паказваюць, што дроны маглі ўляцець у дамы ў выніку працы РЭБ.