Рыбак вылавіў са Свіслачы гіганцкага шчупака
- 22.12.2024, 18:04
Відэафакт.
Рыбак Андрэй Гурыновіч пахваліўся ўловам - вялізным шчупаком даўжынёй 1,2 м і вагой больш за 15 кг. Пра гэта стала вядома з публікацыі ў Instagam у пабліку rybalka_v_belarusi_.
Трафей здабылі на Свіслачы ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Рыбак выкарыстаў спінінг, джыг, а ў якасці прынады Keitech 4.5.
Аднак большасць гледачоў здзівіла не сам улоў, а тое, што мужчына адпусціў шчупака на волю.
«Шыкоўная анаконда! Рэспект, што адпусцілі!» - напісаў адзін з каментатараў.
Большасць адобрылі ўчынак удачлівага рыбака. Аднак знайшліся і тыя, хто паскардзіўся.
«Смачныя катлеткі былі б…» – напісаў карыстальнік пад нікам cheburahus.
Знайшліся і тыя, хто патлумачыў учынак Андрэя.
«Гэта трафейная рыбіна!!!! І яе адпускаюць для таго, каб іншы рыбак злавіў такую!!!!» – эмацыйна выказаўся падпісчык з нікам fillatov.88.