BE RU EN

Некаторым катэгорыям кіроўцаў забаранілі карыстацца каршэрынгам на пяць гадоў

  • 22.12.2024, 21:41

Блакуюць старонкі.

У Менску паслугі каршэрынгу выконваюць тры кампаніі. Усяго за імі лічыцца больш за 2 420 пракатных аўтамабіляў.

Карыстальнікі каршэрынгу часам трапляюць у аварыі. Таму ў красавіку каршэрынгавым кампаніям з ГУУС Мінгарвыканкама былі адпраўленыя лісты аб прыняцці дадатковых мер у павышэнні бяспекі дарожнага руху, піша агенцтва "Минск-Новости".

“Гаворка ідзе аб блакаванні на пяць гадоў старонак карыстальнікаў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане ап'янення, перыядычным кантролі наяўнасці пасведчання кіроўцы, стварэнні сістэмы персанальнага рэйтынгу карыстальнікаў з аналізам розных паказчыкаў (стыль і стаж кіравання, актыўнасць карыстальніка, наяўнасць штрафаў і фактаў ДТЗ) і іншае», - паведаміў намеснік начальніка ўправы ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Дзяніс Лівановіч.

Апошнія навіны