BE RU EN

У Расеі знішчаны склад з дэталямі для «Шахедаў» на $16 мільёнаў

  • 23.12.2024, 9:51

ГУВ раскрыла дэталі загадкавага пажару.

На тэрыторыі Расейскай Федэрацыі быў знішчаны склад, на якім захоўваліся дэталі да дронаў тыпу Shahed-136. Сума страт расейца - блізу $16 мільёнаў.

Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны ў Telegram.

«На тэрыторыі эканамічнай зоны «Алабуга» у Расеі ўспыхнуў склад, дзе захоўвалі дэталі да дронаў тыпу Shahed-136, якія агрэсар выкарыстоўвае для ўдараў па Украіне», - распавялі ў ГУВ.

Вядома, што ў памяшканні ляжалі 65 фюзеляжаў ударных дронаў, а таксама рухавікі, навігацыйныя сістэмы, цеплавізійныя відэакамеры для вырабу 400 адзінак Shahed-136 усё згарэла.

«Загадкавы разбуральны пажар стаў чарговым ударам па ваенна-прамысловым комплексе тэрарыстычнай Расеі», - адзначылі ў выведцы.

Апошнія навіны