Салдаты КНДР адбіваюцца ад украінскіх дронаў рукамі
- 23.12.2024, 10:05
З'явілася відэа з Курскай вобласці.
Расея працягвае адпраўляць войскі КНДР у баі ў Курскай вобласці. Непадрыхтаваныя сілы Пхеньяна гінуць у выніку працы ўкраінскіх дронаў.
Як паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры Савеце нацбяспекі і абароны Андрэй Каваленка, паўночнакарэйцы не прыстасаваныя да ўмоў сучаснай вайны. Яны адбіваюцца ад дронаў-камікадзэ аўтаматамі і рукамі.
Адзін з такіх выпадкаў зафіксавалі ўкраінскія дроны. Падчас адной з атак FPV-дронаў паляваў на вайскоўца КНДР. Той некалькі хвілін адмахваўся ад дрона аўтаматам, нават не адкрываючы агонь, а потым надумаў злавіць яго рукамі. Гэта закончылася для паўночнакарэйца справядлівай адплатай за ўдзел у злачыннай вайне.
Акрамя таго, ваяры Сіл спецыяльных аперацый за тыдзень знішчылі 77 і паранілі больш за 40 вайскоўцаў Паўночнай Карэі ў чыстым полі Курскай вобласці. Таксама было знішчана 12 адзінак аўтамабільнай тэхнікі, 3 - багі і ББМ.