У Беларусі арт-мэнэджар Аляксандр Чахоўскі прысуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі
- 23.12.2024, 10:56
Сталі вядомыя вынікі новага «суда».
У Берасцейскім абласным судзе 13 снежня вынеслі новы завочны прысуд арт-мэнэджэру Аляксандру Чахоўскаму – сем гадоў калоніі і штраф сумай 800 базавых адзінак (32 000 рублёў). Ягоную справу зноў разглядалі пасля таго, як Вярхоўны суд падчас апеляцыі скасаваў прысуд пяці фігурантам справы «Рудабельскай паказухі» ў частцы прызначэння завочнага пакарання Чахоўскаму ў выглядзе трох месяцаў арышту, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Зараз у абвінавачанне яму дадалі два новыя артыкулы. Новы прысуд арт-мэнэджэру вынес Сяргей Беразюк.
Нагадаем, 24 чэрвеня 2024 года Андрэй Павук быў прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі і штрафу сумай 5000 базавых адзінак, Вольга Павук — да васьмі гадоў пазбаўлення волі і штрафу сумай 2500 базавых адзінак, Маргарыта Ляўчук — шасці гадоў калоніі і штрафу сумай 800-й базавых адзіак, Ілля Салянкоў — да васьмі гадоў калоніі і штрафу 700 базавых адзінак, Уладзіслаў Наважылаў - да васьмі гадоў калоніі і штрафу 500 базавых адзінак. Аляксандра Чахоўскага тады асудзілі за «абразу прадстаўнікоў улады» (арт. 369 КК) і «здзек з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК) на тры месяцы арышту. Усе фігуранты справы знаходзяцца за мяжой, прысуд ім быў вынесены завочна.
Але 20 верасня 2024 года Вярхоўны суд падчас апеляцыі скасаваў прысуд у дачыненні да Чахоўскага і адправіў ягоную справу на перагляд у той жа суд. Астатнім фігурантам справы прысуд быў пакінуты без змен.
З 10 да 13 снежня 2024 года Аляксандра судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.