Карабель для вывазу расейскіх войскаў з Сірыі зламаўся ў адкрытым моры
- 23.12.2024, 13:45
Экіпаж дрэйфуе паблізу ад Партугаліі.
Расейскае грузавое судна «Sparta», якое вывозіць зброю і тэхніку войскаў РФ з Сірыі, зламалася ў адкрытым моры.
Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУР МА.
«Грузавое судна «Sparta», якое Расея адправіла для вывазу свайго ўзбраення і тэхнікі з Сірыі, зламалася падчас руху – выйшла з ладу паліўная трубка галоўнага рухавіка. Экіпаж расейцаў спрабуе ліквідаваць праблему і дрэйфуе ў адкрытым моры паблізу Партугаліі», - гаворыцца ў паведамленні.
Рэшткі расейскага кантынгенту ў Сірыі закончылі збор з аддаленых раёнаў і знаходзяцца толькі ў двух месцах - на авіябазе ў Хмейміме і ваенна-марскі ў Тартусе.
Са звестак ГУВ МА, частка свайго ўзбраення і тэхнікі з порта Тартуса Расея пачала перакідваць марскім шляхам у Лібію.
«Таксама расейскія вайскоўцы ў Сірыі актыўна абмяркоўваюць нібыта патрабаванне новых уладаў арабскай рэспублікі да Масквы - цалкам вывесці свой вайсковы кантынгент з сірыйскай тэрыторыі, з баз у Хмеміме і Тартусе, не пазней за 20 лютага 2025 года. Гэты крок нібыта звязаны з імкненнем новай улады ў Дамаску дамагчыся зняцця міжнародных санкцый», - дадалі там.