BE RU EN

Мінімум 14 «Шахедаў» заляцелі ў Беларусь

  • 23.12.2024, 14:00

У неба была паднятая авіяцыя.

Уночы на 23 снежня зафіксавана мінімум 14 заходаў расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «Шахед» у Беларусь з Украіны і Расеі, піша маніторынгавы праект ваеннай актыўнасці «Беларускі Гаюн».

Паведамляецца, што ноччу як мінімум тры БПЛА заляцелі з Бранскай вобласці Расеі праз пасёлак Галое. Яны ішлі курсам на Церахоўку/Гомель. Першы «Шахед» наўпрост з РФ у Беларусь заляцеў а 22.02, развярнуўся над нашай краінай і паляцеў ва Украіну. Акрамя таго, ноччу «Шахеды» заходзілі ўглыб Беларусі ў кірунках Мазыра і Хойнікаў.

Са звестак праекту, дзяжурная авіяцыя ВПС Беларусі паднімалася і лётала з 19.20 да 20.20.

Апошнія навіны