BE RU EN

Для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу, увялі змяненні

  • 23.12.2024, 15:25

Мыта за выезд за мяжу стане пастаяннай?

У Беларусі прынялі падатковую змену, якая закранае тых, хто на аўтамабілі выязджае за мяжу. Абласным «саветам дэпутатаў» дазволілі на сталай аснове ўводзіць мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы.

Цяпер гэты збор дзейнічае як часовая мера, мясцовыя ўлады павінны прымаць пастанову, падаўжаць яе ці не.

Мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы пры выездзе з краіны ўвялі ў 2021 годзе. Ён дзейнічае ў трох абласцях - Берасцейскай, Віцебскай і Гарадзенскай. Яго трэба плаціць пры выездзе ў краіны ЕЗ, а ў Расею - не. Суму збору ўстанаўліваюць абласныя «саветы дэпутатаў», яна складае адну базавую адзінку (на сёння гэта 40 рублёў). Нагадаем, з 1 студзеня 2025 года гэты паказчык вырасце да 42 рублёў.

Цяпер гэты падатак не пастаянны, мясцовыя ўлады павінны прымаць пастанову, працягваць яго дзеянне ці не. Напрыклад, у Гарадзенскай вобласці апошні раз яго ўвялі з 1 лютага гэтага года і да 1 студзеня 2025-га.

Чыноўнікі дазволілі з 2025 года абласным «савета дэпутатаў» зацвярджаць такі збор на сталай аснове.

Апошнія навіны