Як будуць працаваць аптэкі і паліклінікі ў калядніцу
- 23.12.2024, 20:41
Расклад.
У Міністэрстве аховы здароўя вызначылі графік працы падкантрольных устаноў у канцы снежня і пачатку студзеня.
У сувязі з выхаднымі і святамі лякарні, аптэкі і паліклінікі будуць працаваць інакш.
Так, у амбулаторыях, паліклініках, а таксама ў паліклінічных аддзяленнях шпіталяў і РНПЦ, арганізацыях службы крыві і аптэках працуюць паводле такога графіка:
25 снежня, 1, 2 і 7 студзеня - як у святочны дзень
6 студзеня - як у суботу
11 студзеня - як у будны дзень.
Лякарні і РНПЦ будуць працаваць так:
25 снежня, 1, 2 і 7 студзеня - як у святочны дзень
6 студзеня - як у будны дзень
11 студзеня - як у суботу.
У ведамстве паабяцалі, што змогуць забяспечыць бесперапыннасць лячэбнага працэсу пры наданні медычнай дапамогі.
А хуткая (неадкладная) у святы пводлеа традыцыі будзе працаваць у рэжыме падвышанай гатоўнасці.