Тры ўкраінскія пяхотнікі ўтрымлівалі пазіцыі на працягу 56 дзён, знішчылі ворага і выйшлі цэлымі
- 23.12.2024, 20:52
Як ім гэта ўдалося.
Вайсковец Антон Самкоў супольна з двума пяхотнікамі 58-гадовым Андрэем Чапухіным і 56-гадовым Іванам Стасівам утрымлівалі пазіцыю пад Рабоціна на Запарожжы на працягу 56 дзён.
Варожыя дроны кантралявалі ўсе сцежкі да перадавых рубяжоў абароны ўкраінскіх абаронцаў і замяніць байцоў было немагчыма. Нягледзячы на пастаянныя атакі расейскіх штурмавікоў і бесперапынныя абстрэлы, украінскія ваяры не здаліся і змаглі захаваць свае пазіцыі. Ваярам нават удалося ліквідаваць групу акупантаў.
Усе трое абаронцаў не атрымалі ніводнага ранення і не мелі патрэбы ў спецыялізаванай рэабілітацыі. Пасля кароткага адпачынку байцы вярнуліся да выканання баявых задач. Падрабязней пра гэта глядзіце далей у спецыяльным рэпартажы на ютуб-канале «Бутусаў Плюс».