BE RU EN

Перад расейскім вайсковы аб'ектам пад Гомелем з'явілася лінія акопаў

  • 23.12.2024, 21:17

Умацаванні з'явіліся ў снежні.

Невялікая абарончая лінія заўважная пры праездзе па трасе М-10 у раёне вёскі Чырвоная Гара Гомельскага раёна, піша «Флагшток».

З паведамленняў чытачоў «Флагштока», умацаванні з'явіліся ў снежні 2024 года.

Размяшчэнне ўмацаванняў можа сведчыць аб узмацненні вайсковага аб'екта для гіпатэтычных вайсковых дзеянняў з паўднёва-ўсходняга боку старога аэрадрома, які выкарыстоўваецца расейскім войскам.

Апошнія навіны