Новы год рыхтуе цэнавыя сюрпрызы
- 24.12.2024, 11:55
Што падаражэе.
На прасторах ЕАЭС бізнэсы анансуюць узняцце коштаў. Падаражанне закране папулярныя групы тавараў і паслуг, піша banki24.by.
Шакалад і кандытарскія вырабы падаражэюць ва ўсім свеце. Гэта вынікае з дынамікі коштаў на какава-бабы, паведамляюць аналітыкі галіновых рынкаў.
З пачатку 2024 года какава-бабы ўжо падняліся ў кошце без малога ўтрая, інфармуюць медыя ЕАЭС. Кошты растуць праз хваробу дрэў і нізкага ўраджаю ў Бразіліі і іншых краінах, якія займаюцца вытворчасцю какавы.
Шпроты ў РФ падаражэюць да 25%. Аб гэтым паведамляюць удзельнікі рынку рыбных кансерваў, інфармуюць медыя ЕАЭС. Аптовыя цэны прадукцыі з селядца ўжо выраслі ў 2024 годзе на 50+%.
Імпартная садавіна, гарбата і кава ў ЕАЭС вырастуць у кошце на 10-20% у снежні—студзені, паведамілі медыя рэгіёну. Гэтыя тавары больш за ўсё рэагуюць на змяненне курсаў валют.
Баршчавы набор у РФ падаражэў на 20%. Пра гэта па выніках 2024 года паведаміла дацэнт кафедры эканамічнай тэорыі і біхеверыстычнай эканомікі Універсітэта "Сінергія" Алена Сцяпанычава. Са слоў навукоўца-эканаміста, у 2025 годзе падаражанне баршчавога набору працягнецца.
Электроніка ў ЕАЭС можа падаражэць на 15-20% праз санкцыі ЗША супраць КНР. Падаражанне, калі такое адбудзецца, намячаецца да лета 2025 года.
Таксама ў 2025 годзе турыстычныя туры з РФ падаражэюць на ≈10% у валюце. Гэты рост тлумачаць высокай інфляцыяй у краінах прыёму турыстаў (Турцыя, Тайланд, Егіпет і т. д.).
З 2025 года ў Расеі падаражэе спірт. Аб гэтым паведамілі медыя ЕАЭС. З 1 студзеня Расспиіртпрам анансуе рост адпускных коштаў на сваю прадукцыю для вытворцаў алкаголю амаль на 25%.
На Рассптртпрам прыпадае больш за траціна вытворчасці спірту ў краіне. На прадпрыемстве тлумачаць падвышэнне коштаў ростам выдаткаў.
Найбуйнейшы расейскі вытворца асептычнага пакавання паднімае кошты са студзеня на 9-22%. Раней кампанія дзейнічала ў Расеі пад брэндам Tetra Pak. Гэта можа адбіцца на кошце некаторых прадуктаў харчавання (малочных прадуктаў, сокаў і г. д.), паведамілі медыя ЕАЭС.
У 2025 годзе падаражэе дастаўка грузаў з Кітая. Кошт дастаўкі грузаў з КНР у РФ ужо ў студзені вырасце на 5-10%, інфармавалі медыя ЕАЭС. Падаражанне закране і фізічных асоб, і юрыдычных асоб.
У 2025 годзе лагістычныя паслугі ў ЕАЭС падаражэюць на 18%. На рынку растлумачылі чаканы рост коштаў павелічэннем попыту на склады і ўздымам выдаткаў на заробкі работнікаў.