BE RU EN

У Беларусі закрыўся офіс кампаніі Johnson & Johnson

  • 24.12.2024, 12:16

Як юрыдычная асоба кампанія працавала на беларускім рынку з 2010 года.

З інфармацыі выдання planbmedia.io, прадстаўніцтва Johnson & Johnson у Беларусі спыніла працу яшчэ ў лістападзе 2024 года. Афіцыйна аб гэтым кампанія не абвяшчала. Як юрыдычная асоба прадстаўніцтва холдынгу працавала на беларускім рынку з 2010 года, а некаторыя ягоныя брэнды - Johnson’s Baby, Clean & Clear, O.b. - прысутнічалі з 1990-х.

Увесну 2022 года холдынг сышоў з Расеі, але працягнуў працаваць у Беларусі, хаця асартымент тавараў значна скараціўся. На думку экспэртаў выдання, закрыццё офіса ў Беларусі - гэта частка структурнай рэарганізацыі. Як гэта паўплывае на пастаўкі прадукцыі ў РБ, пакуль невядома.

У 2024 годзе, паводле звестак выдання, з Беларусі сышлі мінімум 12 міжнародных холдынгаў, сярод іх – Raiffeisen Bank International, Danone, Lyft, Fielmann, Carl Zeiss, Playtika ды іншыя.

Апошнія навіны