BE RU EN

«Я не ведаю, што гэта, чыё гэта, адкуль гэта, але цікава»

  • 24.12.2024, 17:31

Беларуска расказала пра дзіўную знаходку ў берасцейскай вяндліне.

Беларуска апублікавала ў TikTok ролік, у якім паскардзілася на знаходку, як сцвярджае, у вяндліне Берасцейскага мясакамбіната. Складана дакладна сказаць, што гэта канкрэтна, але вельмі падобна на элемент спецадзення: шапачку ці рукаў, піша «Тэлеграф».

«Глядзіце, што я дастала. Я не ведаю, што гэта, чыё гэта, адкуль гэта. Але цікава», – падзялілася аўтарка роліку.

Каментатары сталі здагадвацца, што ж такое паказала на відэа беларуска. «Гэта нарукаўнік. Разумею, непрыемна. Але там таксама людзі працуюць. Адпраўце ім на афіцыйны сайт, яны абавязаныя вам вярнуць страты», – парэкамендавала адна каментатарка.

«Падобна на рукаў. Значыць, і рука недзе павінна быць. Прадаўжайце пошукі», – заклікаў іншы.

«Навагодняя акцыя ад мясакамбіната “Збяры супрацоўніка”. Своеасаблівы пазл», – пажартавала трэцяя.

Некаторыя каментатары спрачаліся: знаходка ў вяндліне – гэта «выпадковасць» або «халатнасць працаўнікоў»? «А вы не касячылі ніколі? Я проста здзіўляюся нашым людзям, ну, знайшлі вы касяк, усякае здараецца», – мяркуе карыстальніца TikTok.

«Што вы пішаце? Якое выпадкова, што вы апраўдваеце? Гэтага не павінна быць у прынцыпе!» – упэўненая каментатарка.

Іншыя ж абралі гумар. «А ўладальнік шапачкі ў іншай вяндліне», – выказала здагадку дзяўчына.

«Дык каўбаса ўсё ж з доктара...» – мяркуе юзер.

«Калі гэта галаўны ўбор супрацоўніка, то дзе тады галава?» – задаў пытанне яшчэ адзін карыстальнік TikTok.

Апошнія навіны