BE RU EN

«У найлепшых традыцыях савецкага войска»

  • 25.12.2024, 12:23

Хуткасць стратаў расейцаў здзіўляе нават саміх украінскіх абаронцаў.

Расейскія акупанты страчваюць сваіх салдатаў і ваенную тэхніку на Куршчыне з хуткасцю, якой дзівяцца нават ва УСУ. Акрамя таго, што Крэмль кідае ў «мясныя штурмы» сваіх салдатаў, ён таксама не саромеецца гэта рабіць і з салдатамі з КНДР.

Учора, 24 снежня, у інтэрв'ю «Украінскаму радыё» экс-замкамандзіра ССА палкоўнік Яўген Сасько даў каментар пра баявыя дзеянні на Куршчыне.

Ён заявіў, што бываюць дні, калі за дзень УСУ знішчаюць да 40 бронемашынаў ворага, а гэта цэлы батальён. Крэмль прадаўжае ваяваць на Куршчыне ў найлепшых традыцыях савецкага войска.

Пры гэтым Сасько таксама ўпэўнены і ў тым, што Крэмль кідае на Куршчыну ваенную тэхніку і жывую сілу, якую пры іншых абставінах выкарыстоўваў бы на іншых адрэзках фронту.

Пракаментаваў Сасько і якасць паўночнакарэйскай зброі. Ён вылучыў ракеты, якія нашмат горшыя за расейскія. Таксама ў салдатаў Кіма вельмі нізкі ўзровень падрыхтоўкі як для сучаснай вайны.

Апошнія навіны