У расейскім Уладзікаўказе прагрымелі выбухі ў адным з гандлёвых цэнтраў
- 25.12.2024, 10:14
Загінула жанчына.
У гандлёвым цэнтры «Аланія Мол» у расейскім Уладзікаўказе адбыўся выбух, пасля якога пачаўся моцны пажар. Пра гэта паведамляе ASTRA.
Кіраўнік Паўночнай Асеціі Сяргей Мяняйла выехаў да гандлёвага цэнтра. Паводле ягоных словаў, на месцы працуюць выратавальныя службы, там разгорнуты аператыўны штаб. Пазней ён паведаміў, што загінула жанчына. Яшчэ аднаго чалавека шпіталізавалі.
Telegram-канал Shot сцвярджае, што на чацвёртым паверсе гандлёвага цэнтру адбыўся выбух побытавага газу, пасля чаго пачаўся пажар на плошчы 800 квадратных метраў.