BE RU EN

У Беларусі кішачную палачку знайшлі ў папулярных сумесях

  • 25.12.2024, 11:18

Іх забаранілі прадаваць.

У Беларусі кішачную палачку знайшлі ў папулярных сумесях Gusto і «Жыві здарова». Падрабязнасці расказалі ў прэс-службе Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

У паведамленні сказана, што бактэрыі групы кішачнай палачкі (гаворка ідзе пра каліформы) былі выяўленыя ў папулярных агароднінных замарожаных сумесях Gusto і «Жыві здарова». Сярод іншага, бактэрыі былі знойдзеныя ў сумесях «Гавайская» (дата вырабу 13 лістапада 2023), «Бульба ў гародніне з грыбамі» (2 сакавіка 2024), «Мексіканская» (27 траўня 2024) гандлёвай маркі Gusto.

Гаворыцца, што бактэрыі групы кішачнай палачкі былі знойдзеныя ў сумесях «Па-беларуску» (2 красавіка 2024 года), «Па-хатняму» (5 лютага 2024 года), «Па-палеску» (19 снежня 2023 года) гандлёвай маркі «Жыві здарова».

Адзначаецца, што бактэрыі былі знойдзеныя толькі ў партыях з названымі датамі вытворчасці. Продаж названай прадукцыі ў Беларусі забаронены. Органы і ўстановы дзяржаўнага санітарнага нагляду цяпер забяспечваюць кантроль канфіскацыі з абарачэння рэшткаў названай прадукцыі, якія размеркаваныя ў гандлёвых сетках.

Апошнія навіны