BE RU EN

«Ажно галава закружылася»

  • 25.12.2024, 22:01

У Менску заўважылі вялізную чаргу па «халяву».

У Менску каля гандлёвага цэнтра (ГЦ) Palazzo заўважылі вялізную чаргу: людзі стаялі па «халяву». Гэта бясплатныя жывыя елкі. Відэа з чэргамі апублікавалі ў TikTok, заўважыў «Тэлеграф».

«Людзей вельмі шмат, мы наўрад ці будзем стаяць. Не ведаю, колькі тут гадзінаў трэба стаяць па гэтыя елкі», – падзялілася аўтарка аднаго роліку.

«Сорам і здзіўленне ад гэтага відовішча», – выказаў сваё меркаванне адзін каментатар.

«За сёння ўбачыла чаргу па елкі, чаргу на карусель каля бібліятэкі і чаргу па квас. Ох і любяць жа нашы людзі чэргі», – адзначыла іншая карыстальніца TikTok.

«Ажно галава закружылася», – падзялілася адчуваннем ад убачанага трэцяя.

Самае папулярнае пытанне ў каментатараў – «Адкуль у людзей столькі вольнага часу?». «Гэта наколькі людзі хочуць дарэмшчыны, што гатовыя гадзінамі стаяць на холадзе дзеля 30 рублёў. За гэты час можна 300 рублёў зарабіць і здароўе пакінуць пры сабе!» – мяркуе карыстальнік TikTok.

«Стаяць у чарзе – гэта ў ДНК беларуса», – заўважыў яшчэ адзін каментатар.

Апошнія навіны