BE RU EN

«Дык вось якія беларускія крэветкі»

  • 25.12.2024, 13:51

На дарозе да Магілёва заўважылі «нябачаных звяроў».

У TikTok апублікавалі ролік, у якім паказалі, якіх «нябачаных звяроў» сустрэлі па дарозе ў Магілёў. Але не: адкрыцця для заолагаў не будзе. Гэта добра вядомыя беларусам жывёлы, зрэшты, іх наўрад ці можна ўбачыць каля трасы, піша «Тэлеграф».

«Па дарозе ў Магілёў можна сустрэць нябачаных звяроў. Бегаюць і радуюцца жыццю. Шчаслівейшыя за 99% людзей», – зрабіў подпіс да відэа ягоны аўтар. Ну, а на роліку – дзве, верагодна, свойскія свінні.

Як яны апынуліся каля аўтатрасы, не зразумела. Можа, уцяклі.

«Дык вось вы якія, беларускія крэветкі», – пажартаваў адзін карыстальнік TikTok. Ягоны каментар сабраў больш за 2000 лайкаў.

«Не ўяўляю, што цяпер адчуваюць гаспадары. Валюта сама ўцякла… Іх паспрабуй загнаць яшчэ», – напісала іншая каментатарка.

«У Магілёўскай вобласці іх ужо сталі выцясняць з прыроды тыгры, львы, страўсы, антылопы», – мяркуе яшчэ адзін юзер.

Апошнія навіны