Атака HIMARS на штаб пад Курскам: ліквідаваны намеснік камандзіра 810-й брыгады марской пяхоты РФ
- 26.12.2024, 8:03
Удар стаў часткай больш маштабнай аперацыі УСУ.
Падчас ракетнага ўдару УСУ па штабе 810. Брыгады марской пяхоты УС РФ у Льгове Курскай вобласці быў ліквідаваны высокапастаўлены афіцэр расейскаг акупацыйнага войска. Гаворка ідзе пра падпалкоўніка Саліма Паштова, які займаў пасаду намесніка камандзіра згаданай брыгады.
Аб смерці Паштова паведаміла ягоная сястра ў сацыяльных сетках, апублікаваўшы некралог, перадае Dialog.UA.
Да гэтага вялікія страты ў выніку нападу на штаб 810-й брыгады марской пяхоты УС РФ на Куршчыне прызналі некаторыя Z-каналы.
Удар па пункце кіравання згаданай брыгады захопнікаў у Льгове пацвердзілі і ў Страткаме УСУ. Штаб размяшчаўся ў кінутым цывільным памяшканні.
Гэтая атака з'яўляецца часткай аперацый Сіл абароны, накіраваных на паслабленне магчымасцяў войска РФ ажыццяўляць агрэсію супраць украінскага народа.
Адзначым, месцам дыслакацыі 810-й брыгады марской пяхоты УС РФ з'яўляецца часова акупаваны Севастопаль.