Затанулы ля берагоў Алжыра расейскі карабель Ursa Major падарвалі: новыя падрабязнасці
- 26.12.2024, 8:15
З'явіліся сведчанні чальцоў экіпажу.
Затанулае на гэтым тыдні ля берагоў Алжыра расейскае судна Ursa Major, якое ўдзельнічала ў перавозках зброі з Сірыі, было падарванае.
Прынамсі, пра гэта сцвярджае кампанія, якая валодае суднам, «Абаронлагістыка», чыю заяву прыводзяць расейскія прапагандысцкія СМІ, піша Dialog.UA.
У кампаніі заяўляюць, што супраць судна быў праведзены "тэрарыстычны напад".
Падаюцца выказванні чальцоў экіпажа, якія паведамілі аб трох паслядоўных выбухах з правага борта ў раёне кармавой часткі.
Пасля выбухаў карабель атрымаў рэзкі нахіл на правы борт, у выніку чаго вада патрапіла ў суднавыя памяшканні. У МЗС РФ раней заяўлялі, што перад катастрофай у машынным аддзяленні судна адбыўся выбух.
У выніку інцыдэнту карабля двое чальцоў экіпажа зніклі без вестак, 14 былі эвакуаваныя і дастаўленыя ў порт Картахена.
У паведамленні расейскіх прапагандыстаў не ўдакладняецца, хто можа стаяць за «тэрарыстычнай атакай» на згаданы сухагруз.