«У Кадырава адбыўся ментальны прыступ»
- 26.12.2024, 15:51
Самалёт Embraer, хутчэй за ўсё, збілі з ЗРПК "Панцыр" на падлёце да Грознага.
Хутчэй за ўсё, з-за нападаў беспілотнікаў у Чачэнію падцягнулі расейскі зенітны ракетна-гарматны комплекс (ЗРПК) "Панцыр", з якога маглі збіць пасажырскі самалёт рэйса "Баку-Грозны". Такое меркаванне ў эфіры Радыё NV выказаў ваенны экспэрт, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.
"Зразумела, што гэта было СПА. І шмат сведчанняў ёсць", - перакананы ён.
Экспэрт падкрэсліў, што ў фюзеляжы самалёта "вялікая колькасць адтулін", і зразумела, што "птушкі, мышы такія адтуліны не робяць".
Асобна Ступак зазначыў, што самалёт падбілі на падлёце да горада Грозны.
“Я сабе вельмі асцярожна раблю выснову, што ўсё ж, падцягнулі комплексы СПА ў Чачэнію пасля выбухаў - некалькі разоў прыляталі ў казармы “кадыроўцаў” невядомыя беспілотнікі, - сказаў экспэрт. - У Кадырава, я так сабе разумею, адбыўся пэўны інфармацыйна-медыйны і ментальны прыступ: "Як так, а ў нас СПА няма? Трэба абараняцца"... Хутчэй за ўсё, гэта быў "Панцыр". Я сабе так думаю з таго, што я бачыў”.
З меркавання Ступака, комплекс “Панцыр” маглі зняць з нейкага ўчастку фронту ці з іншай лакацыі на тэрыторыі РФ і падцягнулі ў Чачэнію.
"А цяпер пытанне: а хто там сядзеў? Што за такія спецыялісты, якія не змаглі разгледзець вялікую павольную цэль, якая рухаецца спакойна, не манеўруе? Як можна было яе зблытаць з нейкай ракетай або беспілотнікам?"