BE RU EN

У Беларусі змянілі тарыфы на перасылку лістоў, пасылак і не толькі

  • 27.12.2024, 9:37

Навагодні сюрпрыз ад "Белпошты".

"Белпошта" абвясціла аб змяненні тарыфаў на частку паслуг з 1 студзеня 2025 года. Пра гэта паведаміла прэс-служба дзяржаўнай кампаніі без удакладнення, стануць тарыфы большыя ці меншыя.

Паводле інфармацыі “Белпошты”, зменяцца тарыфы па перасылцы:

заказной пісьмовай карэспандэнцыі,

адпраўленняў “1-ы клас”,

адпраўленняў з абвешчанай каштоўнасцю,

пасылак,

міжнароднай простай пісьмовай карэспандэнцыі,

міжнародных адпраўленняў ЕМS (Express Mail Servic).

Таксама павінен змяніцца кошт паслугі "Паштовы кур'ер".

Пры гэтым ранейшай паабяцалі пакінуць кошт перасылкі:

простага ліста,

паштовай карткі,

бандэролі,

унутраных пасылак з онлайн-афармленнем,

адпраўленняў “E-commerce” (акрамя пакетаў “Оптыма” і “Экспрэс”).

З актуальнымі тарыфамі ў Белпошце прапанавалі пазнаёміцца ў раздзеле "Тарыфы" на яе сайце праз спасылку. Аднак там размешчаны толькі расцэнкі, якія дзейнічаюць зараз. Хутчэй за ўсё, новыя тарыфы з'явіцца не раней за 1 студзеня.

Апошнія навіны