Невядомыя скралі ў мянчанкі грошы і навагодні настрой
- 27.12.2024, 9:48
Пад маркай продажу навагодніх цацак.
У міліцыю звярнулася жанчына, якая стала ахвярай ашуканцаў, паспрабаваўшы замовіць ялінкавыя цацкі праз сацыяльныя сеткі. Аб гэтым паведамляе ГУУС Менгарвыканкама.
Жанчына ўбачыла ў Instagram рэкламу інтэрнэт-крамы з навагоднімі ўпрыгажэннямі і, даверыўшыся якасным аглядам тавараў, звязалася з прадаўцом. Прадавец запатрабаваў поўную аплату сумай 25 рублёў, якую пацярпелая адразу пералічыла. Потым ёй даслалі спасылку для аплаты паштовых паслуг. Перайшоўшы па спасылцы і увёўшы рэквізіты сваёй банкаўскай карты, жанчына выявіла спісанне больш як 1000 рублёў.
Спробы звязацца з мэнэджэрам крамы былі беспаспяховымі - сувязь з прадаўцом абарвалася.
Паводле гэтага факту распачатая крымінальная справа паводле артыкула аб махлярстве.