BE RU EN

WP: Трамп выставіў да Еўропы патрабаванне наконт Украіны

  • 27.12.2024, 10:17

Абраны прэзідэнт ЗША хоча павелічэння вайсковай дапамогі Кіеву.

Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выставіў патрабаванне да краін Еўропы - ён хоча, каб яны павялічылі выдаткі на вайсковую дапамогу Украіне.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле The Washington Post. Адзначаецца, што такім чынам Трамп хоча зменшыць выдаткі Вашынгтона на дапамогу Украіне ў вайсковай сферы.

«Трамп ужо цісне на еўрапейскія краіны, каб тыя павялічылі дапамогу Украіне. У той жа час ён сігналізуе, што дапамога ў сферы бяспекі з боку ЗША, як найбуйнейшага прыхільніка Украіны, - зменшыцца», - гаворыцца ў публікацыі.

Таксама выданне піша, што Трамп дагэтуль не раскрыў дэталі свайго плана, як менавіта ён хоча прымусіць расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна скончыць вайну за сталом перамоў.

Апошнія навіны