Ці можна ў Беларусі карыстацца аплатнымі картамі памерлага мужа?
- 27.12.2024, 10:22
Юрысты адказалі.
Пасля смерці мужа выкарыстанне яго аплатных картак, аформленых на яго імя, забароненае. Гэта звязана з тым, што грашовыя сродкі на рахунках памерлага лічацца часткай спадчыны, а распараджэнне імі да ўступлення ў спадчыну супярэчыць заканадаўству, піша «Зеркало».
У выпадку адсутнасці тастаменту спадчыннікамі першай чаргі з'яўляюцца жонка, бацькі і дзеці памерлага. Уся спадчынная маёмасць, уключаючы сродкі на банкаўскіх рахунках, размяркоўваецца паміж імі ў роўных долях.
Некаторыя выплаты, такія як заробак, пенсіі або дапамога, могуць быць выплачаныя сямейнікам, якія жылі з памерлым або яго непрацаздольным утрыманцам. Аднак запыт на гэтыя выплаты неабходна падаць на працягу шасці месяцаў са дня адкрыцця спадчыны.
Астатнія грашовыя сродкі, у тым ліку сродкі на банкаўскіх рахунках, пераходзяць у спадчыну толькі пасля афіцыйнага ўступлення ў правы спадчыны.
Такім чынам, карыстацца банкаўскімі картамі памерлага мужа забаронена. Для доступу да грашовых сродкаў неабходна дачакацца заканчэння працэдуры ўступлення ў спадчыну.