BE RU EN

На навагоднія святы гатэлі ў Беларусі падаражэлі больш, чым у Італіі

  • 27.12.2024, 17:37

Праз наплыў расейцаў.

Пра гэта пішуць «Ведомости» на аснове звестак расейскага сэрвісу онлайн-рэзервавання "Oстровок".

Сэрвіс прааналізаваў попыт сярод расейцаў на рэзерваванне тураў на навагоднія і калядныя святы - з 28 снежня гэтага года да 12 студзеня 2025 года ўключна.

І высветлілася, што Беларусь стала адным з самых папулярных кірункаў паводле колькасці рэзервавання тураў у расейскіх турыстаў.

Гэты кірунак дэманструе рост на 20 адсоткаў наконт аналагічнага перыяду 2023 года, гаворыцца ў паведамленні.

Аднак пражыванне ў беларускіх гатэлях за год таксама падаражэла. Са звестак сэрвісу, у сярэднім ноч каштавацьме $101, што на 22% даражэй, чым летась Прадстаўнік МТС Travel называе суму вышэйшую - у сярэднім $140 за дзень.

Для параўнання, ноч у гатэлі Італіі ў навагоднія святы каштаваць турысту ад 130 еўраў (17%).

Апошнія навіны