«Там што, няма ацяплення?»
- 27.12.2024, 21:00
У беларусаў узніклі пытанні да «Гарызонта».
Беларускае прадпрыемства «Гарызонт» завяло старонку у TikTok і ў першым жа відэа паказала, як супрацоўнікі робяць тэлевізары. Ролік толькі нядаўна пачаў вірусіцца ў сацсетцы, і карыстальнікі сталі масава пакідаць каментары аб вытворчасці, піша «Телеграф».
Гэтае відэа набрала каментароў. Адное з галоўных пытанняў, якое задалі многія карыстальнікі, — чаму работнікі прадпрыемства робяць тэлевізары ў цёплых куртках:
«Там што, няма ацяплення? Людзі ў куртках, башлыках»;
«У цэху так холадна? Людзей не шкадуеце»;
«А чаго яны ўсё ў КАЖУХАХ???» ;
«Як у вас справы з аховай працы ідуць на вытворчасці?»;
«У цэху, напэўна, мінусавая тэмпература».