Бортправаднік, які выжыў пасля падзення азербайджанскага самалёта, расказаў праўду пра катастрофу
- 27.12.2024, 18:14
Зульфугар Асадаў назваў паведамленні расейскіх СМІ хлуснёй.
Бортправаднік, які выжыў пасля падзення азербайджанскага самалёта, расказаў праўду пра катастрофу
Зульфугар Асадаў назваў паведамленні расейскіх СМІ хлуснёй.
Зульфугар Асадаў, бортправаднік самалёта Embraer E-190 кампаніі ЗАТ «Азербайджанскія авіялініі» (AZAL), які ляцеў 25 снежня з Баку ў Грозны і пацярпеў катастрофу недалёка ад казахстанскага горада Актау, падзяліўся з тэлеканалам APA TV дэталямі авіякатастрофы.
Бортправаднік расказаў, што падчас рэйса ў Грозны пазаштатная сітуацыя на борце самалёта ўзнікла яшчэ да моманту аварыйнай пасадкі.
«Мы вылецелі ў Грозны а 8:00 раніцы. Пры заходзе на пасадку мы ўбачылі, што аэрапорт ахутаў вельмі густы туман. Капітан пачаў зніжэнне, але праз дрэнную бачнасць быў вымушаны сысці на другое кола, спадзеючыся, што туман рассеецца. Аднак і другая, і трэцяя спробы пасадкі не ўвянчаліся поспехам», - паведаміў Асадаў.
У выніку, з яго слоў, пілот пастанавіў накіравацца да найбліжэйшага аэрапорта.
«Але ў гэты момант звонку самалёта пачуўся дзіўны гук. Я адразу выйшаў у салон разам з калегай Айдан Рагімлі. Мы ўбачылі, што сярод пасажыраў пачалася паніка…», - дадаў бортправаднік.
Са слоў Асадава, сітуацыю ўдалося ўзяць пад кантроль:
«Мы супакойвалі пасажыраў, кажучы, што няма прычын для турботы, маўляў, усё ў парадку, займіце свае месцы, прышпіліце рамяні. У гэты момант у выніку ўдару, які адбыўся з вонкавага боку самалёта, я атрымаў парэз рукі. Я ўзяў ручнік і перавязаў руку, зацягнуў тужэй. Айдан мне дапамагла. Мы працягнулі палёт. Я сказаў, каб Айдан села на сваё месца, а я заняў сваё.
Пасля гэтага камандзір экіпажа пастанавіў змяніць месца пасадкі з воднай паверхні на сушу. Ён быў змушаны пайсці на экстранную пасадку, бо была парушаная праца рухавіка самалёта. А ісці на цвёрдую пасадку на ваду небяспечна, самалёт проста б разарвала на часткі, таму як, наколькі я ведаю, вада на такой хуткасці цвярдзейшая за бетон. Ён змяніў сваю пастанову, і мы паляцелі ў бок сушы. Мы і пасажыры дзейнічалі паводле інструкцыі».
Зульфугар Асадаў пракаментаваў і інфармацыю шэрагу расейскіх СМІ аб тым, што падчас палёту ўзарваўся газавы балон:
“Гэта няпраўда. Калі б нешта здарылася з кіслародным балонам, то самалёт разарвала б на часткі. Інфармацыя аб тым, што на борт пранеслі газавы балон таксама не адпавядае рэчаіснасці. Пры праходзе на пасадку ўсіх пасажыраў правяраюць, пранесці штосьці немагчыма. Гэтая трагічная сітуацыя ўзнікла ў выніку вонкавага ўздзеяння на самалёт».
Калі не лічыць час прылёту з Баку ў Грозны, то, з яго слоў, у палёце борт правёў прыкладна блізу гадзіны. Пілоты спрабавалі ўтрымаць самалёт, не губляючы вышыню, каб потым была магчымасць здзейсніць пасадку.
«На мой погляд, зямлі кранулася спачатку пярэдняе шасі самалёта. Калі б самалёт цалкам крануўся паласы, гэта значыць, і пярэдняе, і заднія шасі адначасова, то, магчыма, ніхто не застаўся б у жывых. Калі зямлі закранула пярэдняе шасі, самалёт разарвала на дзве часткі, пярэдняя кабіна паветранага судна адляцела.
Я быў у прытомнасці, нягледзячы на тое, што абліваўся крывёй, але было вельмі складана дыхаць. Мы з бортправадніцай Айдан Рагімлі ляжалі каля дзвярэй, я паспрабаваў іх адчыніць, пасля пранікнення паветра ў астатнюю частку салона стала лягчэй. Мы сталі дапамагаць пасажырам, і разам з імі выбірацца з самалёта.
На выхадзе наш чакала выратавальная брыгада. Я паклікаў іх, бо ў мяне было сур'ёзнае раненне рукі, не заставалася сілы. Я папрасіў іх дапамагчы вызваліць з самалёта пасажыраў. Дзякуй ім за нададзеную дапамогу!», - сказаў бортправаднік.
Асадаў адзначыў, што не спадзяваўся выжыць пасля падзення самалёта:
«Калі мы ўпалі на зямлю, я думаў, што мы ўжо мёртвыя. Таму што была моцная трасяніна. Нібы ўсё цела трэсла. Я не спадзяваўся выжыць. Слава Алаху, я выжыў. Шкада, што чальцам нашага экіпажа і іншым пасажырам так не пашанцавала. Мы выжылі дзякуючы гераізму нашага камандзіра экіпажа і другога пілота».
У адказе на пытанне аб тым, ці сутыкаўся ён раней з аварыйнымі сітуацыямі, Асадаў сказаў, што ў яго практыцы было здарэнне, калі пры пасадцы ўзарвалася кола самалёта, і тады ўсім удалося выжыць дзякуючы гераізму і прафесіяналізму пілотаў.