BE RU EN

У ПАР рыбак выратаваў жанчыну, якая танула ў моры, злавіўшы яе на кручок

  • 27.12.2024, 21:06

Рыбак атрымаў прызнанне за свае навыкі і хуткую рэакцыю.

У Паўднёвай Афрыцы рыбак незвычайным спосабам выратаваў жыццё жанчыне, якую выносіла ў мора моцнай плынню: ён зачапіў яе за джынсы кручком для лоўлі рыбы і выцягнуў на бераг, паведамляе Нацыянальны інстытут выратавання на моры (NSRI).

Усё адбылося на пляжы ў горадзе Масэл-Бі – гэтае месца вядомае сваімі моцнымі плынямі, якія могуць панесці купальнікаў у адкрытае мора, таму плаванне тут не рэкамендуецца. Тым не менш маляўнічае ўзбярэжжа папулярнае сярод серфераў.

Блізу гадзіны ночы рыбак, які лавіў кабеллю (мясцовы від рыбы), заўважыў жанчыну, якую выносіла ў адкрытае мора моцнай плынню. Забегшы на плыткаводдзе, ён некалькі разоў закідваў вуду ў яе бок, пакуль кручок не ўчапіўся за яе джынсы.

Так мужчына змог падцягнуць 31-гадовую жанчыну як найбліжэй да берагу, да гэтага часу на пляж падаспелі ратавальнікі і экстранныя службы.

Рыбак атрымаў прызнанне за свае навыкі і хуткую рэакцыю, якія дапамаглі выратаваць жыццё.

Апошнія навіны