Штэфані Шыфер: Лукашэнка ўжо даўно не кіруе
- 28.12.2024, 12:23
Параза Крамля стане вызваленнем і для Беларусі.
Кіраўніца нямецкай грамадскай арганізацыі «Еўрапейскі абмен» Штэфані Шыфер у эфіры «DW Беларусь» расказала, як параза Крамля ва Украіне стане палёгкай для ўсёй Еўропы і вызваленнем для Беларусі:
– Рэжыму Лукашэнкі заўсёды было ўласціва балансаваць, дражніць Пуціна. Але цяпер магчымасці манеўравання вельмі моцна абмежаваныя, ён жа прадаў краіну Крамлю. Я сказала б, ён ужо даўно не прэзідэнт.
Думаю, было б памылкова для Захаду сказаць: «Мы не можам дазволіць, каб Лукашэнка трапіў у рукі Крамля». Ён ужо даўно там, і Захад на гэта не можа ніяк паўплываць.
Як можна аслабіць уплыў Крамля на Беларусь? Я думаю, гэта будзе параза Крамля ва Украіне – гэта стане палёгкай для ўсёй Еўропы і вызваленнем не толькі для Украіны, але і для Беларусі, і для РФ.
Бо без сур'ёзных зменаў у Крамлі будзе вельмі складана паўплываць на сітуацыю ў Беларусі, калі Лукашэнка ўжо пастанавіў прадаць краіну. І гэтыя змены, перамога Украіны – тое, да чаго на Захадзе павінны імкнуцца. І тое, чаму таксама спрыяюць смелыя беларусы, якіх я вельмі паважаю.
Ужо ў 2020 годзе Беларусь была вельмі блізкая да таго, каб вызваліцца ад Лукашэнкі. Але само сабой гэта не дапамагло б, бо тады ў справу ўступіла б Расея са сваімі сіламі і падтрымкай. Таму гэта ўсё звязана: паслабленне рэжыму Лукашэнкі праз паслабленне Крамля.
Два байцы УСУ цягам шасці гадзінаў адбівалі штурм, ліквідаваўшы і параніўшы 28 акупантаў
Украінцы проста скіраваліся на пазіцыю, каб перадаць пабрацімам радыёстанцыі і батарэйкі.
На адным з адрэзкаў фронту два байцы Сілаў абароны правялі 6-гадзінны бой з расейцамі стралковай зброяй. Яны здолелі адбіць варожы штурм. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале «Думкі франтавіка» паведаміў баец Сілаў абарона з поклічам «Цень».
Паводле ягоных словаў, двое байцоў з ягонай брыгады скіраваліся на адну з пазіцый падачаленага падраздзялення, каб перадаць радыёстанцыі і батарэйкі. Перад тым як сувязь з пазіцыяй абарвалася, яны паведамілі, што ў іх садзяцца батарэі.
«Хлопцы дабраліся да месца, але нікога там не знайшлі. Менавіта ў гэты момант пачаліся штурмавыя дзеянні ворага. Байцы занялі абарону і трымалі яе цягам шасці гадзінаў лютых баёў. Толькі з дапамогай стралковай зброі яны знішчылі 12 акупантаў і 16 паранілі», – расказаў вайсковец.
Ён дадаў, што байцам весці бой дапамаглі артылерысты і дроннікі, але «асноўную працу зрабілі гэтыя двое мужных мужчынаў».