BE RU EN

УСУ разнеслі абаронены склад «Шахедаў» у Арлоўскай вобласці

  • 28.12.2024, 13:10

Украінскі Генштаб раскрыў дэталі.

26 снежня Паветраныя сілы УСУ разам з іншымі складнікамі Сілаў абароны нанеслі ўдар па абароненым аб'екце Узброеных сілаў РФ у Арлоўскай вобласці. Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

«У выніку агнявой паразы знішчаны склад захоўвання, абслугоўвання і рамонту дронаў-камікадзэ “Shahed”, які складаўся з шэрагу бетонных абароненых збудаванняў», – паведамілі ў ГШ.

Акрамя таго, адзначаецца, што гэтая баявая аперацыя істотна знізіла патэнцыял ворага ў правядзенні паветраных налётаў ударных БПЛА па цывільнай інфраструктуры Украіны.

У Генштабе адзначылі, што УСУ валодаюць падрабязнай інфармацыяй пра аб'екты узброеных сілаў РФ, таму праца ў выяўленні і паразе цэляў на тэрыторыі РФ будзе прадаўжацца і надалей.

Апошнія навіны